Пінскія спецназаўцы ўзарвуць стогадовы мост у Кобрыне

Вялікія сілы Пінскага атрада спецыяльнага прызначэння ў бліжэйшыя дні будуць перакінутыя ў Кобрын. Яны ўзарвуць стогадовы мост праз чыгунку, на месцы якога будзе пабудаваны новы аўтадарожны мост.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", падрыўнікі ўжо вызначылі тэхналогію правядзення працаў і цяпер чакаюць дазволу з Мінску, куды былі адпраўленыя на ўзгадненне адпаведныя дакументы.

Раней шляхам падрыву быў прыбраны стары мост праз раку Мухавец у Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі