Пінскія памежнікі на верталёце адсачылі буйную партыю кантрабанды

Буйную партыю кантрабанды затрымалі пінскія памежнікі пры дапамозе верталёта. Мужчына, які не меў пры сабе дакументаў, перавозіў на аўтамабілі "Фольксваген Джэта" гарэлку і цыгарэты. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

“Пасля таго, як “Джэту” заўважылі з верталёта, быў арганізаваны перахоп на зямлі. Затрыманы аўтамабіль аказаўся перапоўнены бутэлькамі з гарэлкай і цыгарэтнымі пачкамі. Было падлічана, што мужчына, які назваўся грамадзянінам Украіны, партызанскімі сцежкамі вёз у машыне 33 скрыні гарэлкі і 150 блокаў цыгарэт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі