Пінскім памежнікам перадалі "прывітанне ад Бін Ладэна"

Пінская міліцыя шукае мужчыну, які збянтэжыў беларускіх памежнікаў. На мінулым тыдні невядомы са словамі "Прывітанне ад Бін Ладэна" перадаў дзяжурнаму на КПП Пінскага памежнага атрада пластыкавы пакет. На шчасце, у ім ляжала не выбуховае прыстасаванне, а тэлефонны апарат.  

Мужчына, які перадаў такі "падарунак", адразу ж знік. Памежнікі мяркуюць, што яго дзеянні стварылі небяспеку для жыцця і здароўя людзей, таму звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі шукаюць "жартаўніка", якога чакае пакаранне, інфармуе сайт media-polesye.by.

Нагадаем, што Бін Ладэн — адзін з самых небяспечных тэрарыстаў апошніх дзесяцігоддзяў, адказны за тэракты ў ЗША ў 2001-м, тры гады таму яго ліквідавалі амерыканскія спецслужбы ў Пакістане.

Фота — proton.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі