Пі Джэй Харві будзе ваенным карэспандэнтам у музеі

Адправіць PJ на боле бою музейшчыкі вырашылі пасля таго, як у інтэрв'ю Радыё ВВС спявачка прызналася, што пагадзілася б наведваць месцы ўзброеных канфліктаў і потым пісаць песні на аснове атрыманага досведу.

Натхнёныя выказваннем грамадзянкі Харві прадстаўнікі Імперскага ваеннага музея заявілі, што іх установе спатрэбіліся б "новыя вочы" і "новы голас".

Зараз мяркуецца, што PJ Харві можа падрыхтаваць трэкі, якія будуць выкарыстоўвацца для афармлення экспазіцыі.

Адзначым, што перад напісаннем песень, якія ўвайшлі ў новы альбом, PJ два з паловай гады вывучала гісторыю ваенных канфліктаў. Пласцінка пад назвай "Let England Shake" паступіла ў продаж 14 лютага.


Фота: pastemagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі