Песня, якую не пусцілі на Еўрабачанне, узначаліла брытанскія чарты

Песня грузінскага гурта Stephane & 3G "Don't wanna put in", не дапушчаная да ўдзелу ў "Еўрабачанні", стала міжнародным хітом, паведамляе The Guardian.


Гэта першая песня, якую не дапусцілі да "Еўрабачання" па палітычных прычынах. Цяпер Stephane & 3G ездзяць з ёй па ўсёй Еўропе.

Па меркаванні Джона Кэнэдзі О'Конара, аўтара афіцыйнай гісторыі "Еўрабачання", Грузія мела добрыя шанцы на перамогу, і гэта напалохала Маскву. "Па іроніі лёсу, зараз песню грузінскіх удзельнікаў круцяць радыёстанцыі па ўсім свеце, многія з якіх цураюцца кампазіцый з "Еўрабачання", - адзначыў эксперт.

Песня заняла другое месца ў брытанскім хіт-парадзе UK's Music Week. Гурт дзякуе "містэру Пуціну" за рэкламу, тлумачачы, што пра звычайных удзельнікаў "Еўрабачання" усё роўна ўсе імгненна забываюцца

www.inopressa.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі