Песенны конкурс "Еўрабачанне" пачаўся ў Лісабоне

Песенны конкурс "Еўрабачанне" пачаўся ў Лісабоне

У партугальскім Лісабоне 6 траўня адкрыўся міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2018". Удзел у ім прымаюць 43 краіны. 

Галоўнай тэмай сёлетняга "Еўрабачання" абраны акіян і рака Тэжу. Таму традыцыйная дарожка замест чырвонай на гэты раз стала сіняга колеру.

За Беларусь на конкурсе сёлета выступае ўкраінскі спявак Alekseev з песняй Forever. 

Другі раз на конкурсе паспаборнічае прадстаўнік Нарвегіі з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак. Як вядома, ён ужо быў пераможцам "Еўрабачання" ў 2009 годзе ў Маскве.

Першы паўфінал, у якім выступіць прадстаўнік Беларусі, адбудзецца ў аўторак, 8 траўня. Другі паўфінал прызначаны на 10 траўня, а 12-га пройдзе фінал конкурсу.

Песенны конкурс "Еўрабачанне" пачаўся ў Лісабоне
Нарвежскі спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі