Вы тут

Першы ў Беларусі святар-афрыканец прыступіў да службы ў Гомелі

Айцец Майкл падчас службы / katolik.life​

У Гомелі адзначыў свае першыя імяніны каталіцкі святар Майкл Уямаду Акіка, паведамляе katolik.life. Павіншаваць айца Майкла (Міхаіла) прыйшлі вернікі гомельскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Айцец Майкл — першы каталіцкі святар-афрыканец, які служыць у Беларусі.

61-гадовы Майкл Уямаду Акіка нарадзіўся ў Нігерыі, у маладосці вучыўся ў Савецкім Саюзе, а затым вярнуўся ў сваю краіну і стаў бізнесоўцам. У 50 гадоў быў пасвячоны ў святары ва Украіне. У 2021 годзе айцец Майкл пераехаў у Гомель.

Святар ведае рускую мову і вучыць беларускую. Ён таксама служыць імшу па-англійску для замежных студэнтаў-каталікоў з гомельскіх ВНУ.

Вернікі віншуюць айца Майкла з імянінамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.