Першы абласны музей Галадамору створаны ва Ўкраіне

Першы абласны музей Галадамору 1932-33 гадоў створаны ў Хмяльніцкай вобласці Ўкраіны. Сімвалічную стужку перарэзаў прэзідэнт гэтай краіны Віктар Юшчанка.  Музей адкрылі ў мястэчку Меджыбожэ Лецічаўскага раёна. Экспазіцыю размясцілі ў адным з залаў мясцовай крэпасці.

Як адзначае "Укрінфарм", у экспазіцыі прадстаўлена болей за тысячу арыгіналаў і ксеракопій дакументаў, фотаілюстрацый, бытавых і культавых рэчаў тых гадоў з усіх раёнаў вобласці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі