Першая лэдзі Украіны — на вокладцы часопіса Time

Першая лэдзі Украіны — на вокладцы часопіса Time

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская — на вокладцы амерыканскага часопіса Time. І гісторыя яе жыцця — да вайны і цяпер. Апошні раз, прызнаецца жонка прэзідэнта, яны разам спалі ноччу 23 лютага. А потым пачалася вайна, якая раздзяліла іх сям'ю, як і мільёны іншых украінскіх сем'яў.

Зяленскі застаўся ў Кіеве, каб кіраваць краінай, а Алена схавалася з двума дзецьмі, спыніўшы свае праекты па паляпшэнні нацыянальнай адукацыі і аховы здароўя і кар'еру сцэнарыста. Акружаная салдатамі, яна рэдка ведала, дзе будзе начаваць наступны раз.

"Але праз 10 тыдняў пасля ўварвання Зяленская выйшла са сховішча, і з тых часоў яна знайшла свой голас у якасці лідара ваеннага часу іншага кшталту. У той час як яе муж засяродзіўся на атрыманні зброі і іншай падтрымцы з боку Захаду, першая лэдзі прысвяціла сябе дапамозе краіне справіцца з траўмамі, як калектыўнымі, так і асабістымі", — піша Time.

Па ацэнках Мінздароўя Украіны, 15 мільёнаў грамадзян краіны ўжо цяпер могуць патрабаваць псіхалагічнай дапамогі. Але запэўніць украінцаў звяртацца па такую дапамогу — няпроста. 

"Могуць быць вялікія наступствы для краіны, калі мы ў выніку апынемся з непрапрацаваным посттраўматычным стрэсам пасля вайны", — мяркуе першая лэдзі.

Першая лэдзі Украіны — на вокладцы часопіса Time
Вокладка часопіса Time

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі