Першакласніца на Браслаўшчыне паблытала старшыню КДК Анфімава з Лукашэнкам

Першакласніца на Браслаўшчыне паблытала старшыню КДК Анфімава з Лукашэнкам

У Слабодкаўскай сярэдняй школе Браслаўскага раёна першакласніца паблытала старшыню Камітэта дзяржкантролю з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта Леанід Анфімаў сам распавёў кіраўніку дзяржавы падчас дакладу 22 верасня. 

Анфімаў уручаў першакласнікам кнігу "Беларусь — наша Радзіма". Па яго словах, якія перадае прэс-служба Лукашэнкі, адна з дзяўчынак пацікавілася, ці не ён Аляксандр Лукашэнка. Пачуўшы адмоўны адказ, яна папрасіла перадаць ад першакласнікаў школы прывітанне кіраўніку дзяржавы.

"З якім сэрцам і пачуццём яна гэта папрасіла! Я, вядома, не магу не выканаць гэтую просьбу, і, стрымліваючы абяцанне перад дзяўчынкай, перадаю вам прывітанне не толькі ад першакласнікаў, але і ўсіх навучэнцаў гэтай школы са словамі вялікай удзячнасці", — заявіў старшыня КДК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі