Перастаў адкрывацца сайт Акадэміі кіравання пры прэзідэнце

Скрыншот старонкі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце / TUT.BY​
Скрыншот старонкі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце / TUT.BY​

У сераду перастаў адкрывацца сайт Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пры спробе зайсці на старонку ВНУ браўзер альбо выдае памылку, альбо паведамляе, што "сервер перастаў адказваць".

TUT.BY сцвярджае, што некаторы час на стартавай старонцы знаходзіўся надпіс, што ўзлом ажыццявілі "кіберпартызаны".  Для пацверджання сваіх словаў партал публікуе скрыншот старонкі.

Перестал открываться сайт Академии управления при президенте
Скрыншот старонкі / TUT.BY

Партызаны таксама апублікавалі свае патрабаванні — яны дамагаюцца вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў.

Пасля выбараў хакеры, якія называюць сябе "кіберпартызанамі", узломвалі інфармацыйныя сістэмы шэрагу дзяржустановаў. У інтэрв'ю Еўрарадыё ў верасні яны тлумачылі, што іх мэта — "аднавіць справядлівасць, націснуць на рэжым Лукашэнкі, каб той хутчэй вызваліў нашу краіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі