На Плошчы Незалежнасці ў Мінску знойдзены труп (дапоўнена)
Перад помнікам Леніна на Плошчы Незалежнасці ў Мінску знойдзены труп. Па словах відавочцаў, цела належыць мужчыне.
А 14-й гадзіне на месцы здарэння знаходзілася машына хуткай дапамогі. Цела было накрытае прасцінай. Неўзабаве "хуткая" з'ехала, цяпер там працуюць супрацоўнікі міліцыі.
Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар ГУУС Наталля Ганусевіч, у здарэнні адсутнічае крымінальны складнік:
“Гэта — мужчына 1945 года (74 ці 75 гадоў. — Еўрарадыё) нараджэння. Яму стала дрэнна. Папярэдне: спыненне сэрца”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.