Пенсіянерка ў адчаі пасля вялікага штрафу за лайк пад карцінкай са свечкай

Жанчына апублікавала відэа ў TikTok

Жанчына апублікавала відэа ў TikTok / tiktok.com

Пенсіянерку з Оршы Алену Мінчанка аштрафавалі на 1200 рублёў за лайк пад карцінкай са свечкай і надпісам "Царствие Небесное". Жанчына ў адчаі. Яна апублікавала відэа ў TikTok, дзе просіць апублічыць справу.

Мінчанка кажа, што ў яе могуць забраць дом: з пенсіяй у 345 рублёў яна не зможа выплаціць штраф, а крэдыт у банку з такім даходам узяць немагчыма. 4 сакавіка ў судзе яна папросіць пра растэрміноўку штрафу.

Верагодна, жанчына "экстрэмісткай" стала выпадкова, лайкнуўшы ў сацсетках тыповую выяву. Але карцінка, відаць, была пра смерць кагосьці непажаданага для рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі