Вы тут

Пенсіянер, які адсядзеў 27 сутак, расказаў, ці вярнулі яму забраныя $165 тысяч

Адам Шпакоўскі / Скрыншот з відэа міліцыі

65-гадовы мінчук Адам Шпакоўскі расказаў nn.by, што здарылася з забранымі ў яго ў красавіку падчас ператруса грашыма — агулам 165 тысяч долараў у эквіваленце. Па словах мужчыны, яго правяралі на "датычнасць да фінансавання пратэстаў", што ён адмаўляў. "Гэта нашы сямейныя грошы, мы гэта можам лёгка даказаць, — кажа Шпакоўскі. — Там буйная сума, але тая лічба, якую называла міліцыя, усё ж значна перабольшаная". Грошы дагэтуль у следчых, але пенсіянер спадзяецца іх вярнуць.

Таксама міліцыя назвала Адама Шпакоўскага адміністратарам раённага чата. Паводле яго слоў, такія правы мелі ўсе новыя ўдзельнікі, а сам чат быў прысвечаны мясцоваму самакіраванню, "абмяркоўваліся выключна легальныя пытанні, яго называць дэструктыўным ні ў якім разе нельга".

"Цяпер, наколькі я ведаю, ніякай крымінальнай справы на мяне няма", — сказаў Шпакоўскі. Вясной ён спачатку адсядзеў 15 сутак за бел-чырвона-белы сцяжок на падваконні, пасля да іх дадалі яшчэ 12 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.