Пенсіянер спрабаваў зарэзаць дачку і зяця, а пасля рэзаў сябе

Як паведамляе БелаПАН, 75-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення ударыў нажом свайго 41-гадовага зяця, з якім перад гэтым пасварыўся. Калі 42-гадовая дачка заступілася за мужа, пенсіянер некалькі разоў ударыў нажом і яе. Пасля гэтага зламыснік пайшоў у іншы пакой і спрабаваў сабе парэзаць нажом шыю і рукі.



Усіх траіх прывезлі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. Найбольш пацярпела жанчына, у якой былі параненыя сэрца і лёгкае.



Распачатая крымінальная справа. Пенсіянера з бальніцы ўжо адвезлі ў следчы ізалятар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі