Пажар у мінскім інтэрнаце, эвакуявалі 70 чалавек (фота, відэа)

У адным з пакояў на пятым паверсе 9-павярховага будынка інтэрната прадпрыемства "Белкамунмаш" па вуліцы Солтыса ўзнікла ўзгаранне. Жыхароў у гэты момант на месцы не было.



Як інфармуе прэс-служба МНС, з 5-га і суседніх паверхаў эвакуявалі дзясяткі людзей, а сярод іх 12 дзяцей. На шчасце, пацярпелых няма. Пажар хутка ліквідавалі. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.



Фота, відэа — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі