Пажар у доме па вуліцы Бялецкага ў Мінску: загінуў мужчына (фота)

У 17.12 жыхары шматкватэрнага дома №22 паведамілі ў МНС, што ў іх пад’ездзе нешта гарыць. Ратавальнікі дабіраліся на месца выкліка с цяжкасцямі: гэта была гадзіна пік, на вуліцы быў галалёд, а пад’езды да дома займалі прыпаркаваныя аўтамабілі.

На момант прыбыцця супрацоўнікаў МНС на месца здарэння пажар не быў заўважны. Ратавальнікі зладзілі разведку і выявілі, што ў пад’ездзе сапраўды слаба пахне гарэлым. Для выяўлення ачага ўзгарання праверылі ўсе кватэры з першага па дзясяты паверх. У адной з кватэр на чацвёртым паверсе металічная паверхня дзвярэй была гарачай

Ратавальнікі трапілі ў кватэру, выламаўшы дзверы. У пакоі побач з затухаючай канапай знайшлі загінулага гаспадара кватэры 1949 году нараджэння. Паводле суседзяў, загінулы характарызаваўся станоўча, не злоўжываў спіртнымі напоямі і не стаяў на ўліку ў міліцыі.

У выніку пажару пашкоджаная канапа, сцены і столь у кватэры. Прычына ўзгарання высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі