Павел Вінаградаў паглядзеў у міліцыі прафілактычныя фільмы

Лідара “Змены”, моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” забралі ў міліцыю каля 7.00, проста з кватэры. Ніякіх тлумачэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі не было. Адпусцілі яго а 16.45.



Павел Вінаградаў паведаміў БелаПАН, што ў міліцыі яму паказалі два прафілактычныя фільмы: пра шкоду п’янства і пра тое, што трэба быць уважлівым за рулём.


Грамадскі актывіст кажа, што яго адпусцілі якраз тады, калі з турмы на Акрэсціна выйшаў актывіст “Маладога фронту” Уладзімір Яроменак. Вінаградаў якраз арганізоўваў сустрэчу з ім. Міліцыянты вывезлі Яроменка з Акрэсціна за горад і заблакавалі сім-картку на ягоным сотавым тэлефоне.



Тым  не менш сябры прывезлі Яроменка пад сцены Акрэсціна, дзе і адзначылі сустрэчу.

Павел Вінаградаў: Калі табе няма трыццаці, то цябе ніхто не слухае

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі