Павел Скалабан пакінуў пасаду галоўнага ідэолага Мінгарвыканкама

Павел Скалабан пакінуў пасаду галоўнага ідэолага Мінгарвыканкама

Павел Скалабан пакінуў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, паведамляе інфармагенцтва "Мінск-Навіны". Цяпер ён будзе працаваць на пасадзе генеральнага дырэктара УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

На пасадзе галоўнага ідэолага сталіцы Павел Скалабан праславіўся шматлікімі забаронамі на выступы беларускіх і замежных музыкаў.

Галоўным ідэолагам сталіцы стаў Сяргей Шэндзік, які быў першым намеснікам пры Скалабане.

Яшчэ адно прызначэнне адбылося ў ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". Яе гендырэктарам прызначаны Юрый Кукашук, які раней быў галоўным інжынерам гэтага аб'яднання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі