Вы тут

Павел Севярынец выйшаў на волю пасля арышту за Курапаты

Фэйсбук Паўла Севярынца 

Лідара Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўла Севярынца вызвалілі 20 красавіка з ізалятара часовага ўтрымання. За спробу спыніць знос крыжоў у Курапатах Севярынец атрымаў 15 сутак.  

У каментары тэлеканалу Белсат палітык адзначыў, што зносам крыжоў Аляксандр Лукашэнка абвясціў вайну беларускаму народу, народнай памяці і Богу.

Палітыка затрымалі 5 красавіка, але суд над ім адбыўся толькі праз тры дні. Севырянца абвінавацілі ў дробным хулігантсве і непадпарадкаванне міліцыі.