Павел Севярынец мяркуе, што яго арыштуюць на 15 сутак

Апазіцыйны палітык Павел Севярынец, які цяпер знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна Брэста, паведаміў Еўрарадыё, што яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага сходу. Паводле яго слоў, судовае пасяджэнне неўзабаве пачнецца. Хутчэй за ўсё, на думку самога палітыка, яго пакараюць адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Нагадаем, 19 жніўня ў офісе брэсцкай філіі Партыі БНФ праходзіла прэзентацыя кнігі Севярынца "Лісты з лесу", падчас якой былі затрыманыя сам аўтар і яшчэ 28 удзельнікаў сустрэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі