Павел Севярынец асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой не ўдзельнічаў

Павел Севярынец асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой не ўдзельнічаў

Павел Севярынец асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой не ўдзельнічаў. Яго затрымалі прэвентыўна 26 лютага пасля выхаду з пад'езда дома. Ад таго часу апазіцыйны дзеяч без суда знаходзіўся за кратамі. Суд адбыўся 1 сакавіка. Як інфармуюць праваабаронцы, справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы. Севярынца прызналі вінаватым у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку палітвязняў. Суддзя — Ганна Буйноўская.

Іншых затрыманых 26-28 лютага ў пятніцу судзяць у судзе Цэнтральнага раёна.  

Несанкцыянаваная акцыя на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшла ўвечары 26 лютага. У ёй удзельнічала каля дзясятка чалавек. Праваахоўнікі нікога на месцы не затрымлівалі. Затрыманні пачаліся пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі