Паўночная Карэя спрабавала ў абыход санкцый завезці беларускую гарэлку

Паўночная Карэя спрабавала ў абыход санкцый завезці беларускую гарэлку

Паўночная Карэя спрабавала у абыход міжнародных санкцыяў прывезці ў краіну больш за 100 тысяч бутэлек расійскай і беларускай гарэлкі, піша TUT.by са спасылкай на на даклад экспертаў Камітэта па санкцыях Савета бяспекі ААН.

У лістападзе 2018 года у КНДР быў спынены ўвоз 15,6 тысячы бутэлек беларускай гарэлкі агульным коштам коштам 14,1 тысячы долараў. Сёлета ў лютым у краіну везлі 90 тысяч бутэлек расійскай гарэлкі. Сума гэтага грузу ацэньваецца ў 27,1 тысячы долараў.

Алкаголь лічыцца прадметам раскошы, і яго пастаўкі ў КНДР забароненыя рэзалюцыяй Савета бяспекі ААН 1718 ад кастрычніка 2006 года. Гэтая забарона была прынятая пасля таго, як Паўночная Карэя правяла першае ядзернае выпрабаванне. Потым спіс забаронаў неаднаразова пашыраўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі