Паўночная Карэя правяла чарговае выпрабаванне балістычнай ракеты

Паўночная Карэя правяла чарговае выпрабаванне балістычнай ракеты

Паўночная Карэя правяла чарговае выпрабаванне балістычнай ракеты. Аднак ніякіх падрабязнасцяў пра запуск пакуль няма (па некаторых звестках, ракета магла ўпасці ў Японскім моры). Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, мінімальная інфармацыя была атрыманая інфармагенцтвам Рэнхап ад паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

Папярэдняе выпрабаванне адбылося больш за два месяцы таму. Па ацэнках спецыялістаў, ракета дасягнула вышыні каля 779 кіламетраў, яна праляцела да 3700 км. Перад тым, як упасці ў Ціхі акіян, ракета праляцела над японскім востравам Хакайда. За некалькі тыдняў да гэтага КНДР аб’явіла пра стварэнне вадароднай бомбы, якую могуць несці балістычныя ракеты. ЗША і суседзі КНДР асудзілі выпрабаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі