Паўла Севярынца схапілі на вуліцы і павезлі ў суд

Паўла Севярынца схапілі на вуліцы і павезлі ў суд

Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца схапілі на вуліцы і павезлі ў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец. Прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі таксама паведамляе, што Севярынцу выставілі абвінавачанне паводле арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам).

Павел Севярынец — адзін з найбольш актыўных абаронцаў Курапатаў і штодня пікетуе рэстаран “Паедзем паядзім”, размешчаны ля месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Таксама ёсць інфармацыя пра іншых затрыманых актывістаў — Вольгу Мікалайчык, Барыса Анікеева, Дзяніса Урбановіча. Паводле Радыё Свабода, іх затрымалі ў Мінску каля 11-й гадзіны.

Актывісты пікетуюць рэстаран “Паедзем паядзім” ад 1 чэрвеня і дамагаюцца яго закрыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі