Вы тут

Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе за абразлівы каментар

Павел Батуеў / facebook.com

Салігорца Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе за абразлівы каментар. Пра гэта ў сацсетках паведаміла журналістка Вольга Быкоўская.

"Ці быў гэты каментар і ці мае да яго адносіны Павел, самі разумееце, нікому не цікава. Вобшукі доўжыліся калі чатырох гадзінаў, канфіскавалі тэхніку і яшчэ некаторыя рэчы", напісала Быкоўская.

Ці возьмуць Батуева пад варту, стане зразумела ў пятніцу ўвечары, калі пройдуць 72 гадзіны пасля яго затрымання. 

Як распавядала Еўрарадыё, Батуева затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Ператрусы адбыліся ў яго дома і на кватэры яго бацькоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.