Паўла Бараноўскага аштрафавалі на 186 тысяч рублёў за налепкі

Адміністрацыйная камісія Партызанскага раёна Мінска аштрафавала моладзевага актывіста Паўла Бараноўскага на 186 тысяч рублёў за расклейванне налепак.
Раней моладзевы актывіст ужо быў асуджаны на трое сутак арышту за гэтыя дзеянні.

Нагадаем, Бараноўскі разам з яшчэ адным актывістам моладзевага дэмакратычнага руху Аляксеем Шыдлоўскім былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ 24 ліпеня ў цэнтры Мінска падчас распаўсюджвання ўлётак апазіцыйнага зместу.

Суд над Бараноўскім адбыўся 8 жніўня. Моладзевага актывіста пакаралі трыма суткамі адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён нецэнзурна лаяўся ў прысутнасці міліцыянтаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі