Пасол Германіі: Зняццё санкцый дае новы шанец для двухбаковага супрацоўніцтва

Пасол Германіі: Зняццё санкцый дае новы шанец для двухбаковага супрацоўніцтва

2 сакавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар сустрэўся з беларускімі парламентарыямі. Як паведамляе БЕЛТА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею на ўздым у беларуска-нямецкіх адносінах.

Чыноўнік канстатаваў, што ў двухбаковых адносінах Беларусі і Германіі на працягу пэўнага часу назіраўся спад. Ён паведаміў, што ў еўрапейскім рэгіёне Беларусь заўсёды аддавала Германіі прыярытэт у супрацоўніцтве. Андрэйчанка звярнуў увагу на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне нашых краін і паведаміў, што па выніках 2015 года знешнегандлёвы абарот склаў амаль 2,5 млрд долараў. Ён нагадаў, што ў 2013 годзе тавараабарот складаў 4,8 млрд долараў.

Дэтмар, у сваю чаргу, выказаў надзею, што зняццё еўрасаюзаўскіх санкцыяў дазволіць паглыбіць супрацу Беларусі і Германіі:

Дэтмар: "На працягу 25 гадоў развіваліся актыўна нашы адносіны ў галіне культуры і эканомікі. І гэта з'яўляецца той асновай, на якой патэнцыял нашых адносін можа развівацца далей больш дынамічна. Зняццё санкцый Еўрасаюзам з Рэспублікі Беларусь надасць новыя шанцы для паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі