Пасля турнэ DaVinci хопіць грошай да восені

На днях беларускае трыа DaVinci вярнулася дамоў з тыднёвага гастролю па Італіі. Але пра тое як праходзіў невялікі тур, з кім выступалі музыкі і ці была розніца ў стаўленні арганізатараў да беларусаў і італьянцаў, мы спыталі ў лідэра і вакаліста гурта DaVinci Дзяніса Дудзінскага.

“У гісторыіі нашага гурта гэта быў быў першы тур такога маштабу. Па-першае гэта досвет, я не кажу ўжо пра заробленыя грошы, якіх мне хопіць каб спакойна пражыць да восені. Я не кажу пра захапленне, якое мы адчулі, праўда не ведаю ці адчулі італьянскія слухачы. Мы прабылі там 7 дзён, у нас было два вялікіх канцэрты. Гэта была своеасаблівая салянка, дзе выступалі, як нам сказалі, вядомыя італьянскія выканаўцы.

А потым ў нас было два канцэрты ў клубах, але гэта былі ўжо сольныя выступы па 40 хвілін. Я магу сказаць, што розніцы ў стаўленні арганізатараў да нас і вядомых выканаўцаў не было. У нвс былі аднолькавыя грымёркі, такія ж ласункі і рушнікі, нейкія напоі і алкагольныя, безалкагольныя... Да таго ж, як нам сказалі, заплацілі ўсім амаль аднолькава”.

З арганізатарамі канцэртаў усё зразумела, яны на гэтым зарабляюць грошы. А вось як успрымала DaVinci публіка, і ці звярталі ўвагу на акцэнт вакаліста, мы спыталі Дзяніса:

«Ну канешне ж! Тое як будуе фразу замежнік, што вывучае італьянскую мову, заўважна адрозніваецца ад таго, як пісалі Дантэ, Петраркі, ці сучасныя італьянскія паэты. Італія – краіна даволі закрытая ў культурнай сферы. Таму калі ты прыязжаеш да іх з іх жа мовай, іх жа музыкай, яны кажуць чалавек ты класны, мы цябе любім! А калі ў гэтай музыцы яшчэ ёсць і «гоп-гоп-гоп шэй-да гоп», то яны ўвогуле гатовыя з табой абдымацца.

Дарэчы, нам спадабалася, што некаторым італьянскім выканаўцам пляскалі вельмі слаба, а некаторых нават абсвіствалі. А нам пляскалі актыўна, праўда, народ танчыў і дзяўчыны ўскоквалі на плечы хлопцаў».


Нагадаю, што ініцыятыва наведаць Італію належала італьянскаму прадзюсару Антоніа Даніні, які вывеў калісьці ў свет такіх выканаўцаў, як Eiffel 65 і Biaggio Antonacci. Таму акраме выступаў у беларускіх музыкаў былі запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікмі лэйблов Sony BMG, Universal і Warner. Мы спыталі ў Дзяніса, як праходзілі гэтыя размовы і ці можна ўжо казаць пра нейкія іх вынікі:

“Кантракты так проста не падпісваюцца. Спачадку мінае пэўны час, калі да цябе прыглядаюцца, з табой размаўляюць... Дарэчы, дзеля гэтага мы туды і паехалі. Мы не ведалі якія канцэрты і дзе будуць, але ў нас былі дакладна запланаваныя сустрэчы, дзе з намі размаўлялі на розныя тэмы. Напрыклад, праслухаўшы якую-небудзь песню, яны пыталіся чаму вы тут зрабілі так, а тут так. Гэта вельмі марудны працэс, і гэта пытанне нават не аднаго году”.

Але не ўсё так дрэнна! Насамрэч музыкі ўжо запрошаныя ў Італію на сольныя канцэрты ў жніўні і верасні. Да таго ж пад час паездкі нарадзілася шмат новых музычных рашэнняў і песень. Таму адразу пасля невялікага перапынку Дзяніс Дудзінскі, Леанід Шырын і Дана пачнуць ажыцяўляць «італьянскую ідэю».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі