Пасля сутыкнення "Аўдзі А6" і фуры ратавальнікі дэблакавалі абодвух кіроўцаў

Пасля сутыкнення "Аўдзі А6" і фуры ратавальнікі дэблакавалі абодвух кіроўцаў

22 студзеня ў 23.21 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ на аўтадарозе М-10 каля вёскі Худлін Кобрынскага раёна Брэстчыны.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што сутыкнуліся легкавы аўтамабіль "Аўдзі А6" і седлавы цягач з паўпрычэпам. Абодва кіроўцы аказаліся заблакаванымі. Цягач пасля здарэння ляжаў у кювеце на баку.

Ратавальнікі дэблакавалі абодвух кіроўцаў з дапамогай адмысловага інструменту. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелых шпіталізавалі ў раённую лякарню.

Аўтамабілі пры ДТЗ атрымалі механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі