Вы тут

Пасля перамогі над ЦСКА "зубры" павіншавалі трэнера тортам — у твар

Хакеісты павіншавалі Крэйга Вудкрафта з днём нараджэння / скрыншот відэа​

Найлепшым падарункам на дзень нараджэння назваў галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт перамогу сваіх падапечных на камандай ЦСКА. Матч прайшоў напярэдадні ў межах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ і завяршыўся з лікам 4:2.  

"Сёння я атрымаў найлепшы падарунак на дзень нараджэння. Матч з ЦСКА быў вельмі важны для нас з пункту гледжання большасці, нашай упэўненасці. Вы даказалі, што мы асаблівая каманда. Калі мы гуляем па нашай сістэме, з намі шалёна складана сапернічаць. Здымаю перад вамі капялюш", — сказаў ён пасля матча ў распранальні.

Хакеісты прапанавалі яму зняць і акуляры, пасля чаго яго твар аказаўся ў торце. Такім чынам каманда павіншавала трэнера з днём нараджэння. 3 снежня Вудкрафту споўніўся 51 год.

Ён засмяяўся, а потым сказаў, што каманда можа ганарыцца сабой: "ЦСКА ціснуў, але вы не зламаліся". Вудкрафт прызнаўся, што рады быць часткай каманды.

Раней "Дынама" прайгравала "армейцам" 17 разоў запар, учора беларускай камандзе ўдалося нарэшце перарваць серыю няўдач. 9 снежня мінчукі прымаюць маскоўскіх аднаклубнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.