Вы тут

Пасля 45 сутак арышту на волю выйшаў лідар страйкама "Беларуськалія"

Анатоль Бокун на волі / @stachkom​

На волю выйшаў лідар страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун.

"Анатоль знаходзіцца ў добрым здароўі і добрым настроі!"піша тэлеграм-канал страйкама.

У зняволенні ён правёў агулам 45 дзён. Пра чарговае затрыманне Бокуна стала вядома 8 траўня. 12 траўня суд арыштаваў яго на 30 дзён. За якое правапарушэнне яго пакаралі, тады не ўдакладнялася. Адначасова на лідара страйкама быў складзены пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі.

Другі суд адбыўся 31 траўня. Ён пастанавіў арыштаваць Бокуна яшчэ на 15 сутак.  

Перад арыштам у траўні лідар страйкама калійшчыкаў распавядаў у інтэрв'ю "Народнай волі", што нарвежскі партнёр "Беларуськалія" кампанія Yara, вырашыла адправіць на беларускае прадпрыемства свайго прадстаўніка для назірання за сітуацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.