Пашкоджаны мост на МКАД часткова адкрыюць у суботу

Фота: abw.by
Фота: abw.by

Рух аўтамабільнага транспарту па знешнім кальцы МКАД у раёне мікрараёна Лошыца ​​збіраюцца адкрыць ужо ў суботу, 20 кастрычніка. Пра гэта расказаў галоўны інжынер прадпрыемства "Гардарбуд" Васіль Цібеж.

Паводле словаў спецыяліста, якія цытуе БЕЛТА, пры пуску руху па знешнім кальцы ў пешаходаў з'явіцца магчымасць хадзіць па новым тратуары пад маставой часткай з боку трэцяй апоры. Працы на ўнутраным баку кальца не спыняцца да пачатку лістапада. Рух па ўсіх напрамках МКАД, як і пад пуцеправодам у бок вуліц Ігуменскі тракт і Бабушкіна, плануюць адкрыць да 7 лістапада.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня на 19-м км МКАД у раёне Лошыцы дарожнае палатно пуцеправода прасела. У выніку рух па ажыўленай магістралі і сумежных вуліцах ускладніўся, транспартнае злучэнне парушылася. Згаданы пуцеправод пабудавалі ў 1985 годзе. Спачатку меркавалася замяніць толькі адно пралётнае збудаванне, завяршыць аднаўленне да 1 кастрычніка, але пазней высветлілася, што аб'ём работ пасля дэталёвага абследавання вырас у два разы. Каштарысны кошт будаўніцтва аб'екта складае больш за 4,3 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі