Паседжанне Савету кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску

Першыя тры дэлегацыі — Кыргызстану, Таджыкістану і Туркменістану — прыбылі ў Мінск у чацвер, 29 траўня. Сёння раніцай у беларускую сталіцу прыляцяць таксама кіраўнікі ўрадаў Узбекістану, Арменіі, Азербайджану, Казахстану, Малдовы і Расіі. Само паседжанне Савету адбудзецца ў “Прэзідэнт-гатэлі”. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў краін СНД разгледзяць болей за 20 праектаў дакументаў. Апроч эканамічнага блоку, будуць разгледжаныя пытанні супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.



Адметна, што ў паседжанні прыме ўдзел і Україна, якая раней заяўляла пра выхад з СНД: яе прадставіць надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Беларусі Міхаіл Ежэль, перадае tvr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі