Да Лукашэнкі не супраць прыехаць усе кіраўнікі краін СНД

У апошні час з-за пандэміі саміты СНД праходзілі ў анлайн-фармаце
У апошні час з-за пандэміі саміты СНД праходзілі ў анлайн-фармаце

Кіраўнікі дзяржаў-удзельніц СНД не супраць правесці саміт Садружнасці ў Мінску ў вочным фармаце, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД запланаваны на 14-15 кастрычніка ў Мінску. Са слоў Лебедзева, "цяпер усё ідзе да таго, каб правесці гэтыя сустрэчы ў вочным фармаце". Ідэя належыць кіраўніцтву Беларусі, і Выканкам СНД яе падтрымаў.

"Пакуль пярэчанняў ні ад адной з дзяржаў мы не атрымалі адносна правядзення сустрэчы ў вочным фармаце. Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя планы ажыццявяцца", — сказаў выканаўчы сакратар Садружнасці.

Краіны СНД у адрозненне ад ЗША, краін ЕС і Украіны прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, хоць кіраўніцтва шэрага краін Садружнасці стала ўстрымлівацца ад прамых кантактаў з Аляксандрам Лукашэнкам. У прыватнасці, кіраўнік беларускай дзяржавы пакрыўдзіўся на ўлады Казахстана за тое, што майскае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета раптам вырашылі правесці ў анлайн-фармаце. Першапачаткова гэтая сустрэча планавалася як вочная.

"Казахстан неяк раней быў больш гасцінным, у госці запрашаў як старшыня на нейкія нарады, а цяпер чамусьці закрыліся", — сказаў тады Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі