ПАСЕ заклікае да рэформы выбараў у Беларусі

ПАСЕ заклікае да рэформы выбараў у Беларусі

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы 21 красавіка прыняла дзве рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Першая называецца "Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі патрабуюць міжнароднага расследавання". У ёй гаворыцца, што мірныя пратэсты "пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г. былі жорстка задушаныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, а многія пратэстоўцы былі арыштаваныя і зазналі катаванні". Людзі, якія мелі дачыненне такіх парушэнняў правоў чалавека, не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

У дакуменце змяшчаецца зварот да ўладаў Беларусі з заклікам пачаць дыялог з народам, каб спыніць гвалт і парушэнні правоў чалавека, а таксама правесці новыя выбары для выхаду з палітычнага крызісу. Усіх палітвязняў прапануецца вызваліць, а катаванні і бесчалавечнае абыходжанне з апанентамі рэжыму — спыніць. На тых, что здяйсняе злачынствы супраць беларускага народа, прарпануецца пачаць крымінальныя справы. 

Другая рэзалюцыя называецца "Тэрміновая неабходнасць рэформы выбараў у Беларусі". У ёй падкрэсліваецца, што менавіта сістэма правядзення выбараў у Беларусі стала адным з асноўных фактараў цяперашняга "палітычнага, эканамічнага і праваабарончага крызісу".

Дакумент заклікае да рэформы, якая прывядзе выбарчыя законы і практыку ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. 

"Рэформа павінна гарантаваць незалежнасць і бесстароннасць выбарчых камісій, стварыць адзіны публічны рэестр выбаршчыкаў, адрэгуляваць датэрміновае галасаванне, забяспечыць празрыстасць падліку галасоў, дазволіць мясцовае і міжнароднае назіранне, усталяваць выразныя і менш жорсткія крытэры для рэгістрацыі кандыдатаў, забяспечыць магчымасць судовага абскарджання ўсіх рашэнняў камісій", — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

ПАСЕ ўлічвае, што многія беларускія і міжнародныя структуры заклікаюць да датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. На думку арганізацыі, на такіх выбарах патрэбная незалежная і бестаронняя Цэнтральная выбарчая камісія, якая зможа ўвасобіць у жыццё як мага больш пералічаных вышэй патрабаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі