Пасажырскія цягнікі паміж Мінскам і Рыгай могуць пайсці ў 2011 годзе

Пасажырскія цягнікі паміж Беларуссю і Латвіяй могуць пачаць хадзіць ужо ў 2011 годзе. З такой прапановай выступілі прадстаўнікі беларускай чыгункі, якія 19-20 студзеня наведалі суседнюю краіну. Як распавёў Еўрарадыё старшыня службы знешніх сувязяў Беларускай чыгункі Аляксандр Сергіенка, гаворка вядзецца нават пра прамы цягнік Мінск-Рыга. Аляксандар Сергіенка: “Мы прапанавалі латвійскаму боку арганізаваць пасажырскі рух. Але ёсць некалькі нюансаў. Іх будуць вырашаць на працягу першага паўгоддзя 2010 года. І па зводзе пасажырскіх цягнікоў, які фармуецца на 2011 - 2012 была праяўлена зацікаўленасць латвійскіх чыгуначнікаў, каб рэалізаваць гэты праект”.

Нагадаем, пасажырскія цягнікі паміж Латвіяй і Беларуссю перасталі хадзіць у 2007 годзе з-за малой рэнтабельнасці.

“Бо вельмі дорага і зусім не рэнтабельна. Усё меней народу ехала. Арганізацыя цягніка нашмат даражэй абыходзіцца за аўтобус”, — распавяла Еўрарадыё дырэктар па камунікацыях Латвійскай чыгункі Рэгіна Свірска.

Грузавыя ж цягнікі паміж Латвіяй і Беларуссю хадзілі і працягваюць хадзіць, прычым з амаль максімальна дапушчальнай нагрузкай. Таму праз памежны пераход Бігосава-Індра ў канцы 2009 года збудавалі другую каляю. Яна пачне дзейнічаць з траўня гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі