Пасажырскі цягнік Гомель — Брэст насмерць збіў расіяніна

Пасажырскі цягнік Гомель — Брэст насмерць збіў расіяніна

Смяротнае здарэнне адбылося ў ноч на 6 жніўня на чыгунцы: загінуў 42-гадовы грамадзянін Расіі, паведамляе tut.by.

Цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Гомель — Брэст збіў мужчыну на перагоне Ясельда — Пінск у 2.39 ночы. 

Ураджэнец Кіраўскай вобласці Расіі сядзеў на рэйках і не рэагаваў на гукавы сігнал. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі