Парламентарыі Беларусі возьмуць удзел у асамблеі Міжпарламенцкага саюза

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у працы 120-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС), якая пройдзе 5—10 красавіка ў Адыс-Абебе (Эфіопія).

Як паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента, узначальваць беларускую дэлегацыю будзе старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Беларускія парламентарыі возьмуць удзел у пасяджэнні геапалітычнай групы "Еўразія", каардынатарам якой цяпер з'яўляецца Нацыянальны сход. На ім асаблівая ўвага будзе нададзена выпрацоўцы агульнай пазіцыі дзяржаў — членаў групы па пытаннях парадку дня асамблеі, уключаючы вылучэнне прадстаўнікоў групы, у тым ліку з беларускага боку, на вакантныя пасады ў органах МПС.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі