Парк атракцыёнаў у Гомелі будзе працаваць зімой і нават для аднаго чалавека

Цэнтральны гомельскі парк будзе працаваць зімой і нават для аднаго чалавека. Гэта першы парк у Беларусі, які прыняў такое рашэнне, распавёў Еўрарадыё дырэктар гомельскага палацава-паркавага ансамблю Алег Рыжкоў.

“Атракцыёны будуць працаваць, але ўсё залежыць ад умоў надвор’я. Нейкі атракцыён можа працаваць толькі пры плюсавой тэмпературы, нейкі і да мінус 10 можа працаваць. Будуць працаваць амаль усе атракцыёны за выключэннем дзіцячых, дзе трэба разувацца. Пры гэтым для нас не важна, адзін-два чалавекі… Колькі прыйдзе, столькі і пакатаем! Нават аднаго”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі