Парашэнка прапануе Данбасу рускую мову і поўную амністыю баевікоў

Пётр Парашэнка прапануе на тры гады ўвесці асаблівы парадак самакіравання ў Данецкай і Луганскай абласцях. Адпаведны законапраект дэпутаты Вярхоўнай Рады атрымалі ў панядзелак, інфармуе УНІАН

Згодна з законам, дзяржава гарантуе "недапушчэнне крымінальнага пераследу, прыцягнення да крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці і пакарання асоб — удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей". Акрамя таго "забараняецца дыскрымінацыя, пераслед і прыцягненне да адказнасці асоб з нагоды падзей, якія мелі месца ў Данецкай, Луганскай абласцях". Дзяржава гарантуе права выкарыстання рускай або любой іншай мовы "ў грамадскім і прыватным жыцці, вывучэнне і падтрымку рускай і любой іншай мовы, іх свабоднае развіццё і раўнапраўе". Праект прадугледжвае правядзенне мясцовых выбараў у гэтым рэгіёне. 

Таксама ўводзіцца асаблівы парадак прызначэння кіраўнікоў органаў пракуратуры і судоў, які прадугледжвае ўдзел органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні гэтых пытанняў. Кабінет міністраў, іншыя цэнтральныя органы выканаўчай улады могуць заключаць з адпаведнымі органамі мясцовага самакіравання пагадненні наконт эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця асобных раёнаў. 

Падтрымку сацыяльна-эканамічнаму развіццю Данбаса дасць Украіна. 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі