Парашэнка пакідаў залу перамоваў, каб паразмаўляць з Генштабам Украіны

Пётр Парашэнка ненадоўга пакідаў залу Палаца незалежнасці ў Мінску, дзе праходзяць перамовы "нармандскай чацвёркі”. Праз паўгадзіны пасля пачатку сустрэчы кіраўнікоў чатырох краін украінскі прэзідэнт выйшаў і падняўся на другі паверх будынка. Яшчэ праз 15 хвілін Парашэнка вярнуўся ў суправаджэнні аховы. Украінскае "Громадське ТБ" паведамляе ў твітэры, што ён выходзіў пагаварыць з Генштабам Украіны.

Нагадаем, у Мінску праходзіць сустрэча прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнтаў Украіны і Расіі. Пасля перамоваў у вузкім фармаце, якія працягваліся каля дзвюх гадзін, да размовы далучыліся кіраўнікі МЗС краін “нармандскай чацвёркі”.

Відэатрансляцыя і тэкставы онлайн з перамоваў у Мінску чытайце тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі