Папераджальная забастоўка магілёўскіх донараў пройдзе 20-27 ліпеня

Забастоўка магілёўскіх донараў пройдзе 20-27 ліпеня. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка. Такая акцыя пратэсту скіравана супраць адмены льготаў. Паводле слоў Каваленкі, згоду на ўдзел у забастоўцы далі ўжо больш за 100 ганаровых донараў.

Спачатку плануецца папераджальная забастоўка: на працягу тыдня 20-27 ліпеня донары спыняць наведванне абласной станцыі пералівання крыві. Калі гэта не дасць вынікаў, яны гатовы аб'явіць бестэрміновую забастоўку.

На пункты здачы крыві яны збіраюцца з'яўляцца толькі па тэрміновых выкліках, калі кроў будзе неабходная дзецям і тым, хто мае вострую патрэбу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі