Папе Францішку перадалі, што яго чакаюць вернікі ў Беларусі

Ён меў з пантыфікам кароткую размову. Як паведамляе Ватыканскае радыё, пасля агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра арцыбіскуп Кандрусевіч коратка прадставіўся Папе Францішку, але той адказаў: “Але ж мы знаёмыя з табой!”. Сапраўды, іерархі сустракаліся неаднойчы на рознага тыпу мерапрыемствах, арганізаваных на ўзроўні Святога Пасаду.


Арцыбіскуп перадаў Францішку сардэчныя прывітанні ад “беларускага Касцёла і беларускага народа” і сказаў, што вернікі ў Беларусі чакаюць, “каб нага Пантыфіка ступіла на Беларускую зямлю, якая заслугоўвае гэтага”. “Ён так паглядзеў на мяне, і кажа: “Маліся за мяне!”, — распавядае Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт лічыць, што такі адказ можа азначаць жаданне Святога Айца, каб вернікі маліліся аб яго візіце ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі