Папа Францішак кананізаваў адразу болей за 800 чалавек

На спецыяльнай службе, што прайшла на плошчы перад саборам Святога Пятра ў Ватыкане, кананізавалі пакутнікаў Атранта, італьянскай крэпасці, якая ў 1480 годзе была захопленая войскамі Асманскай імперыі. Тады туркі адрубілі галовы болей як 800 хрысціянам, якія адмовіліся пераходзіць у іслам.


Таксама кананізавалі дзвюх жанчын, якія памерлі ўжо ў ХХ стагоддзі. Імя адной — Лаура дзі Санта Катарына да Сіена Мантоя і Упегіна, яна жыла ў Калумбіі. Другая — Марыя Гвадалупэ Гарсія Савала была мексіканкай. Абедзве жанчыны заснавалі рэлігійныя ордэны, а таксама клапаціліся пра бедных.



Рашэнне пра кананізацыю гэтых людзей прыняў яшчэ папа рымскі Бенедыкт XVI, але фармальную службу правёў новы пантыфік Францішак, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі