Папа Рымскі паразмаўляў з беларускім ксяндзом, якога пераследуюць на радзіме
![Папа Рымскі паразмаўляў з беларускім ксяндзом, якога пераследуюць на радзіме](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Zf.jpg.webp?itok=INiCXBDX)
Папа Рымскі Францішак паразмаўляў з беларускім ксяндзом Віктарам Жуком, якога пераследуюць на радзіме. Як піша @christianvision, размова адбылася падчас сустрэчы пантыфіка ў сталіцы Казахстана з езуітамі з постсавецкіх краін. Усе яны ўдзельнічаюць у З'ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які праходзіць у Казахстане.
Жук затрымліваўся ў Віцебску ў снежні 2020-га, у выніку суд яго папярэдзіў. За апошнія гады пад пераслед трапілі некалькі ксяндзоў.
Віктар Жук заклікаў вернікаў пісаць лісты беларускім палітвязням.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.