Папа Бо перамог Яну Рудкоўскую і Іосіфа Прыгожына і стаў дзеячам года

Лепшым дзеячам на прэміі “Степной волк” у Маскве прызналі беларускага прадзюсера Папу Бо (Аляксандра Багданава), які абышоў у гэтай намінацыі вядомых расійскіх прадзюсераў Яну Рудкоўскую і Іосіфа Прыгожына, паведамляе РИА-новости Цырымонія ўзнагароджання музычнай прэміі “Степной волк” адбылася ў нядзелю ўвечары у межах Маскоўскага міжнароднага адкрытага кніжнага фестывалю ў Цэнтральнам доме мастака. Прэмія была заснаваная Маскоўскім кніжным фестывалем і куратарам праграмы Art Music Арцеміем Троіцкім.

Узнагароду ў намінацыі “Відэа” атрымаў гурт Ляпіс Трубяцкой за кліп “Огоньки”. Таксама з гуртом у гэтай намінацыі спаборнічалі кліп Паліна гурта Бумбокс, “Американская жена” ВІА-Гры, песня “Иосиф Кобзон” калектыву Narkotiki і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі