Вы тут

Памёр заснавальнік літаратурнага руху "Бум-Бам-Літ" Серж Мінскевіч

Серж Мінскевіч / facebook.com

8 чэрвеня ва ўзросце 53 гадоў памёр літаратар Серж Мінскевіч (Сяргей Мыцько) — адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху "Бум-Бам-Літ". Пра яго смерць напісаў у Фэйсбуку літаратар Андрэй Дудко.

Мінскевіч вядомы як пошук новых формаў у літаратуры — як паэзіі, так і прозе. Стваральнік літаратурнага жанру "транслагізм". Пісаў таксама фантастыку і творы для дзяцей.

Таксама Мінскевіч перакладаў з польскай мовы на беларускую — "Дзяды" і "Крымскія санеты" Адама Міцкевіча, творы Юліюша Славацкага, Канстантага  Ільдэфанса Галчынскага, Збігнева Герберта, Славаміра Мрожака ды іншых.

Па творчасці Адама Міцкевіча абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.