Памёр маладзечанскі настаўнік і паэт Лявон Цімохін
![Лявон Цімохін](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/cimochin-1402.jpg.webp?itok=8vDXPXE9)
Лявон Цімохін / Новы Час
12 студзеня 2024 года памёр маладзечанскі настаўнік і паэт, дзеяч на ніве беларушчыны Лявон Цімохін, піша "Наша Ніва". Да 80-гадовага юбілею ён не дажыў месяц і два дні.
Лявон Цімохін пасля гістфака БДУ працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе №5 Маладзечна. Таксама ён вядомы як грамадскі дзеяч, быў адным з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечне ў часы гарбачоўскай перабудовы. Ён быў адным з ініцыятараў дэкамунізацыі горада, часткова праведзенай у першай палове 1990-х гадоў, калі Маладзечна ўзначальваў Генадзь Карпенка.
Таксама Лявон Цімохін пісаў вершы, прасякнутыя любоўю да Радзімы.
Апошнія гады жыцця Лявон Цімохін цяжка хварэў, у 2019-м у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.