29 снежня памёр легендарны бразільскі футбаліст Пеле (сапраўднае імя Эдсан Аранціс ду Насіменту).
Спартоўцу было 82 гады. У яго было цяжкае анкалагічнае захворванне.
Пеле — адзіны футбаліст у свеце, які тройчы быў чэмпіёнам свету як гулец (у 1958, 1962 і 1970 гадах). Ён прымаў удзел у чатырох чэмпіянатах свету па футболе.
Футбольная камісія ФІФА прызнала яго найлепшым футбалістам XX стагоддзя. Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў яго найлепшым спартоўцам XX стагоддзя.